Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: http://elib.bsu.by/handle/123456789/166758
Title: Заканамернасці і тэндэнцыі развіцця беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стст. : справаздача аб навукова-даследчай рабоце (заключная) / БДУ ; навуковы кіраўнік Т. І. Шамякіна
Authors: Шамякіна, Т. І.
Бельскі, А. І.
Сінькова, Л. Д.
Казакова, І. В.
Навумовіч, У. А.
Верабей, А. Л.
Навуменка, П. І.
Алейнік, Л. В.
Мятліцкая, Г. М.
Бельская, Т. В.
Карпава, Л. У.
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Issue Date: 2015
Publisher: Мiнск : БДУ
Abstract: Аб’ектам даследавання з’яўляецца беларуская літаратура ХХ- пачатку ХХІ стст. Мэта працы – даследаваць гісторыю беларускай літаратуры ХХ-пачатку ХХІ стст. у сувязі з гісторыяй Беларусі, кантэкстам папярэдняга развіцця слоўнай мастацкай творчасці, сусветным літаратурным кантэкстам, у дыялектычнай сувязі традыцый і наватарства. Асноўнымі метадамі даследавання з’яўляюцца: гісторыка-літаратурны метад, сістэмна-гістарычны метад, рэцэптыўная эстэтыка, герменеўтыка, гісторыка-тыпалагічны метад. У працэсе працы выкарыстоўваліся прыборы: Камп’ютар. Прынтэр. У выніку праведзенай працы прааналізаваны мастацкія творы і творчасць пісьменнікаў розных перыядаў развіцця беларускай літаратуры ў ХХ-пачатку ХХІ стст., выяўлена іх спецыфіка. Вызначаны культурныя коды мастацкіх твораў у межах кожнага гістарычнага перыяду (літаратура нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст., паслярэвалюцыйная літаратура перыяду сацыялістычнага будаўніцтва, савецкая ваенная і пасляваенная літаратура, літаратура незалежнай Беларусі на пераломе стагоддзяў) на ўзроўні жанраў, стыляў, паэтыкі. Вызначаны аўтарскія мадэлі. Пэўная ўвага нададзена ўплыву міфалогіі і фальклору на беларускую літаратуру ХХ-пачатку ХХІ стст., што з’яўляецца наватарствам работы. Вызначаны тэндэнцыі, абумоўленыя пэўнымі палітычнымі, сацыяльнымі працэсамі, развіццём навукі і тэхнікі, што таксама раней не было прадметам пільнай увагі даследчыкаў. Асаблівым дасягненнем навуковага калектыву кафедры з’яўляецца грунтоўнае вывучэнне некаторых знакавых аўтараў Беларусі (І.Шамякіна, І.Навуменкі, У.Караткевіча) і актыўны ўдзел у выданні іх навукова-каментаваных Збораў твораў. Выдадзеныя зборнікі навуковых артыкулаў, манаграфіі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі беларускай літаратуры ХХ-пачатку ХХІ стст. не маюць аналагаў у філалагічнай навуцы за мяжой. Вынікі працы (зборнікі навуковых артыкулаў, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі) шырока выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе філалагічнага факультэта БДУ і іншых вучэбных устаноў Беларусі. Выданне Збораў твораў І.Шамякіна, У.Караткевіча, І.Навуменкі мае надзвычай важнае навуковае, культурнае і камерцыйнае значэнне.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/166758
Registration number: № дзярж. рэгістрацыі 20113921
Appears in Collections:Отчеты 2015

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Шамякина 20113921.doc347 kBMicrosoft WordView/Open


PlumX

Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.