Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: http://elib.bsu.by/handle/123456789/175400
Title: Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы XIV-XVII стагоддзяў. Частка 2. Сінтаксічны нарыс
Authors: Булахаў, М. Г.
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Мовазнаўства
Issue Date: 1971
Publisher: Мінск : Выдавецтва БДУ імя У. І. Леніна
Abstract: Важнейшыя вынікі даследавання праблем гісторыі ад'ектыўнага формаўтварэння і формазмянення былі выкладзены аўтарам у кароткім нарысе «Прыметнік у беларускай мове» (1964), дзе часткова закранаюцца і пытанні сінтаксічнага ўжывання прыметнікаў. Але зусім відавочна, што сінтаксіс мае самастойнае значэнне і таму патрабуе ўсебаковага асвятлення ў спецыяльнай працы. У беларускім мовазнаўстве пытанні сінтаксічнага функцыяніравання прыметнікаў у ролі азначэння і выказніка асвятляліся ў даследаваннях акад. Я. Ф. Карскага («Белорусы. Язык белорусского народа», вып. 2—3, раздзелы «Склонение имен прилагательных», «Сказуемое и его выражение»), Ц. П. Ломцева («Выражение главных членов предложения в белорусском языке». Уч. зап. БГУ. Серия филологическая, вып. 1, 1940; «Исследования в области истории белорусского синтаксиса. Составное сказуемое и его изменения в истории белорусского языка». Уч. зап. БГУ. Серия филологическая, вып. 2., 1941; «Очерки по историческому синтаксису русского языка», 1956), Л. М. Шакуна («Ужыванне іменных і займенных форм прыметнікаў у беларускай мове» — дысертацыя і серыя артыкулаў на гэту тэму, 1953—1963), А. Р. Мурашкі («Формы прыметнікаў у беларускіх гаворках»— дысертацыя і серыя артыкулаў на гэту тэму, 1957—1961), а таксама ў маіх раздзелах «Іменны выказнік», «Азначэнне» ў калектыўнай кнізе «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (1957). Такім чынам, гэтыя пытанні ўжо амаль вырашаны, і ў прапануемай кнізе «Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы XIV— XVII стагоддзяў. Ч. 2. Сінтаксічпы нарыс» не ставіцца задача зноў падрабязна разглядаць у дыяхранічным плане атрыбутыўную і прэдыкатыўную функцыі прыметнікаў (адпаведныя раздзелы дадзены ў вельмі сціслай форме). Галоўным клопатам было апісанне ўсемагчымых сінтаксічных канструкцый, дзе прыметніку належыць роля граматычна арганізуючага кампанента. На жаль, сінтаксіс ад'ектыўных словазлучэнняў беларускай мовы XIV—XVII стст. яшчэ слаба даследаван, таму аўтару гэтай кнігі ў многіх выпадках давялося ісці непратоптанымі сцежкамі гістарычных нетраў і, зразумела, яго папярэднія назіранні і вывады не павінны расцэньвацца чытачом як зусім бясспрэчныя і канчатковыя. Аб стане распрацоўкі гэтай праблемы сведчыць тое, што колькасць публікацый, прысвечаных ад'ектыўным словазлучэнням, надзвычай невялікая. Усвой час некаторыя тыпы такіх словазлучэнняў былі ўключаны акад. Я. Ф. Карскім у раздзел «Пояснительные слова в предложении» 3-га выпуску «Беларусаў» (гл. аб канструкцыях з родным, давальным, вінавальным І творным склонамі). Рад меркаванняў адносна гістоі)ыі ад'ектыўных словазлучэнняў беларускай мовы выказаў Ц. П. Ломцеў у XIII раздзеле кнігі «Очерки по историческому синтаксису русского языка». Крыху пазней мною былі апублікаваны тры невялікія артикулы аб асобных тыпах ад'ектыўных словазлучэнняў старабеларускай мовы, у прыватнасці з родным, давальным і вінавальным склонамі залежнага слова (назвы артыкулаў прыводзяцца ў падрадковых зносках да адпаведных раздзелаў гэтай кнігі). У сувязі 3 тым, што многія тыпы ад'ектыўных словазлучэнняў яшчэ зусім не разглядаліся у навуковай літаратуры, аналіз праводзіцца на матэрыяле разнастайных пісьмовых крыніц, а гэта, на погляд аўтара, будзе садзейнічаць расшырэнню даследчай базы і, значыць, больш аб'ектыўнаму аднаўленню карціны гістарычнага развіцця мовы.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/175400
Appears in Collections:Деятельность Ф. Скорины в трудах филологов

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
1-295.pdf11,87 MBAdobe PDFView/Open


PlumX

Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.