Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: http://elib.bsu.by/handle/123456789/55740
Title: Рэдагаванне аналітычных матэрыялаў № УД-S-130/р
Other Titles: Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)
Authors: Аўчароў, Дзмітрый Вячаслававіч
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Issue Date: 20-Nov-2013
Abstract: Дысцыпліна спецыялізацыі “Рэдагаванне аналітычных матэрыялаў” мае цесную сувязь з курсам “Методыка літаратурнага рэдагавання”, які вывучаецца студэнтамі спецыяльнасці “Літаратурная работа (рэдагаванне)” у 5–7 семестрах і ўваходзіць у цыкл агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін. У той жа час вывучэнне прадмета грунтуецца на ведах па тэорыі журналістыкі і методыцы журналісцкай творчасці, што забяспечвае арганічнае спалучэнне практычных навыкаў стварэнння медыятэкстаў і ўсвядомленага падыходу да іх рэдагавання. Падрыхтоўка рэдактара прадугледжвае фарміраванне рэдактарскай кампетэнцыі, арыентаванай на працу з тэкстамі разнастайных стыляў і жанраў. Курс “Рэдагаванне аналітычных матэрыялаў” накіраваны на рэдагаванне журналісцкіх тэкстаў, аднесеных да аналітычных жанраў, якія складаюць значную частку кантэнту сучасных СМІ. Рэдактарскі аналіз, ацэнка і праўка артыкулаў, карэспандэнцый, калонак, аглядаў, рэцэнзій могуць быць якасна праведзены толькі з выкарыстаннем камунікатыўнага і функцыянальнага падыходаў, што прадугледжвае ўменне спецыяліста бачыць адрозненне ў аналітычных матэрыялах газет і часопісаў, радыё і тэлебачання, інфармацыйных агенцтваў і інтэрнэт-выданняў.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/55740
Appears in Collections:Архив (журналистика)



PlumX

Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.