Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: http://elib.bsu.by/handle/123456789/55742
Title: Прафесійнае майстэрства. № УД-S-131/р.
Other Titles: Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)
Authors: Аўчароў, Дзмітрый Вячаслававіч
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Issue Date: 20-Nov-2012
Abstract: Тыпавая вучэбная праграма распрацавана для ВНУ Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па спецыяльнасці 1-23 01 10 “Літаратурная работа (па напрамках)”. Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. “Прафесійнае майстэрства” – спецыфічная дысцыпліна, якая прадугледжвае мінімум тэарэтычных (лекцыйных) заняткаў і максімум практычнай работы, часта індывідуальнай. Яе сутнасць – набыццё рэдактарскіх уменняў і пашырэнне кола ведаў па спецыяльнасці праз практычную работу над рукапісам у аўдыторыі і на вытворчасці. Работа на прадпрыемстве павінна арганічна ўваходзіць у навучальны працэс, стымуляваць развіццё вучэбных уменняў і творчых здольнасцей студэнтаў. Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Вучэбны прадмет з’яўляецца неабходнай часткай прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў у галінах выдавецкай вытворчасці і сродкаў масавай інфармацыі. Яго выкладанне павінна мець планамерны і скіраваны на творчы пошук характар, садзейнічаць засваенню студэнтамі асноў абранай спецыяльнасці, замацаванню тэарэтычных ведаў, набыццю прафесійных навыкаў. Сувязі вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучаць дысцыпліну “Прафесійнае майстэрства” студэнты пачынаюць на трэцім курсе, пасля таго, як яны атрымалі агульнае ўяўленне пра гісторыю, задачы і сучасныя метады рэдагавання ў межах дысцыплін “Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці”, “Асновы творчай дзейнасці рэдактара” і “Методыка літаратурнага рэдага¬вання”. Курс мае сувязі і з дысцыплінай “Уводзіны ў спецыяльнасць”, а таксама “Сучасная беларуская мова”, “Сучасная руская мова”, “Аўтарскае права” і “Кнігазнаўства”. Ён становіцца грунтоўным падмуркам для вывучэння шэрагу методык рэдагавання асобных відаў выданняў. Пашыраючы звесткі і ідэі названых дысцыплін, гэты курс канцэнтруецца на практычным авалодванні навыкамі падрыхтоўкі тэкстаў да друку ці агучвання. У аснове навучання – максімальная індывідуалізацыя заданняў, дэтальны кантроль і разбор работ студэнтаў, падрабязныя кансультацыі па ўсіх пытаннях дзейнасці рэдактара.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/55742
Appears in Collections:Архив (журналистика)

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Прафесійнае майстэрства_рабочы варыянт.pdf173,09 kBAdobe PDFView/Open


PlumX

Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.