Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: http://elib.bsu.by/handle/123456789/56177
Title: Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці № УД-S-139/р.
Other Titles: Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)
Authors: Жаўняровіч, Пятро Пятровіч
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Issue Date: 18-Sep-2013
Abstract: Вучэбная праграма распрацавана для ВНУ Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па спецыяльнасці 1-23 10 10 “Літаратурная работа (па напрамках)”. Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Дысцыпліна “Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці” з’яўляецца пачатковым этапам прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці “Літаратурная работа (па напрамках)” і ўваходзіць у цыкл агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін. Яе вывучэнне адбываецца з прыцягненнем элементаў камунікатыўнага аналізу і падмацоўваецца функцыянальным падыходам да тэкстаў розных стыляў літаратурнай мовы, што садзейнічае ўсведамленню рэдактарскай дзейнасці як складанай мысленчай працы, заснаванай на творчым пранікненні ў сутнасць аўтарскага арыгінала і ашчадных адносінах да яго. Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Падрыхтоўка будучых літаратурных рэдактараў з універсітэцкай адукацыяй прадугледжвае фарміраванне рэдактарскай кампетэнцыі, арыентаванай на універсалізм падчас працы з аўтарскім матэрыялам. Вывучэнне “Асноў літаратурна-рэдактарскай дзейнасці” будзе фарміраваць пачатковыя ўменні і навыкі, якімі давядзецца валодаць пры праходжанні азнаямленчай і вытворчай практык, а таксама пры самастойнай рэдактарскай дзейнасці падчас навучання. Дзякуючы гэтаму ствараюцца ўмовы для самарэалізацыі ў межах абранай спецыяльнасці, для карэктавання матывацыі да прафесійнага развіцця. Сувязі вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне дысцыпліны базуецца на ведах, атрыманых па сучаснай беларускай і рускай мовах у сярэдняй школе, і суправаджаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінай “Уводзіны ў спецыяльнасць”. У той жа час веданне асноўных палажэнняў “Асноў літаратурна-рэдактарскай дзейнасці” становіцца грунтоўным падмуркам для вывучэння базавай пры падрыхтоўцы літаратурнага рэдактара дысцыпліны “Методыка літаратурнага рэдагавання”. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай вывучэння дысцыпліны “Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці” з’яўляецца першапачатковае ўсведамленне асноўных патрабаванняў да працы прафесійнага літаратурнага рэдактара і выпрацоўка асноўных падыходаў падчас працы з аўтарскім арыгіналам.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/56177
Appears in Collections:Архив (журналистика)

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Асновы літ.-рэд. дз. - вуч. пр. (рабочы варыянт).pdf221,13 kBAdobe PDFView/Open


PlumX

Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.