Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/100254
Title: | Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы. Рэалізацыя закона рэспублікі “аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў пераходны перыяд (2010-2013 гг.) : cправаздача aб навукова-даследчай рабоце (заключная) / навуковы кіраўнік В. І. Іўчанкаў |
Authors: | Іўчанкаў, В. І. Лукашанец, А. А. Зелянко, С. В. |
Keywords: | ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Мовазнаўства |
Issue Date: | 2014 |
Publisher: | Мінск : БДУ |
Abstract: | Аб’ектам даследавання з’яўляецца беларускі правапіс у святле рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў пераходны перыяд (2010-2013 гг.) Мэта працы – устанаўленне адзінства нормаў пісьмовай беларускай мовы, замацаванне яе нарматыўнага выкарыстання ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у адукацыйным працэсе ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь з улікам новай рэдакцыі беларускага правапісу. Падчас даследавання былі выкарыстаны дыяхронны (пры апісанні гістарычных з'яў, этапаў развіцця беларускай арфаграфіі) і сінхронны (пры апісанні сучаснага стану арфаграфіі) метады; метад здабывання інфармацыі з корпуса лексікі; дыскурсны аналіз (для ўстанаўлення сувязі паміж арфаграфічным фактам і сацыяльным кантэкстам (уплыў экстралінвістычных фактараў на развіццё арфаграфіі). Дасягненне мэты і рашэнне задач праекта служыць выкананню арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" ад 23 ліпеня 2008 года, Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", зацверджанага намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь 3 верасня 2008 г., а таксама прапаноў па арганізацыі выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" на 2010-2013 гг., зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2009 года. У выніку правядзення даследавання было аказана садзейнічанне павышэнню ўзроўня забеспячэння органаў дзяржкіравання і дзяржустаноў вучэбна-метадычнымі комплексамі па беларускай арфаграфіі, даведачнай літаратурай з улікам новай рэдакцыі правапісу, павышэнню эфектыўнасці вучэбнай і навукова-метадычнай работы ва ўстановах, якія забяспечваюць падрыхтоўку ў агульнаадукацыйных, прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшай адукацыі установах і ўстановах сістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, а таксама папулярызацыі беларускай мовы. Эканамічная эфектыўнасць або значнасць работы. Вынікам ажыццяўлення даследавання з’явілася распрацоўка структуры макетных узораў выданняў: “Сучасная беларуская арфаграфія. Новая рэдакцыя”, “Нарысы гісторыі беларускага правапісу”, “Тэарэтычныя і практычныя аспекты правапісу спецыяльнай (тэрміналагічнай) лексікі беларускай мовы”. Прагнозы аб развіцці аб’екта даследавання. Праведзены аналіз арфаграфічнай практыкі на матэрыяле канкрэтных лінгвістычных сітуацый у гісторыі, што дазволіць пры правядзенні наступных этапаў развіць аб’ект даследавання: выявіць прынцыпы правапісу ў кантэксце фарміравання новай літаратурна-пісьмовай мовы, асаблівасці вырашэння арфаграфічных праблем пачатку ХХ ст. |
URI: | http://elib.bsu.by/handle/123456789/100254 |
Registration number: | № дзяржрэгістрацыі 20122670 |
Appears in Collections: | Отчеты 2014 |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
iОтчет 20122670 Ивченков.doc | 1,44 MB | Microsoft Word | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.