Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/133908
Title: Беларускія і ведыйскія замовы: структура, вобразнасць, семантыка : справаздача аб навукова-даследчай рабоце (заключная) / БДУ; навуковы кіраўнік Дзянісенка В.С.
Authors: Дзянісенка, В. С.
Палукошка, В. І.
Канабеева, Н. Л.
Keywords: ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Языкознание
Issue Date: 2015
Publisher: Мінск : БДУ
Abstract: Аб’ектам даследавання з’яўляюцца беларускія і ведыйскія замовы. Мэта даследавання – зрабіць агляд індаеўрапеістычных даследаванняў у гуманітарных дысцыплінах, распрацаваць навуковую методыку параўнання беларускіх і ведыйскіх замоў з улікам спецыфікі структуры і функцый асноўных матываў (субматываў, мікраматываў) беларускіх і ведыйскіх замоў. Упершыню ў айчыннай фалькларыстыцы зроблены агляд прац, прысвечаных даследаванню беларуска-індаеўрапейскіх паралеляў і сувязей. Між тым складанасць тэмы абумоўлена недастатковай распрацаванасцю падыходаў да акрэсленай праблематыкі, пра што сведчаць адзінкавыя грунтоўныя артыкулы па беларускай індаеўрапеістыцы, адсутнасць перакладаў і аўтарытэтных айчынных спецыялістаў па санскрыту, апісальнасць шэрагу прац. Аднак пошук агульных індаеўрапейскіх элементаў і паралеляў з’яўляецца шматаспектнай праблемай. Адсюль вынікае немалаважная выснова, што фальклор можа быць прыдатным для выяўлення разнастайных рэканструкцый (узнаўленне жанраў, абрадавай структуры, матываў і інш.), а развіццё беларускай фальклорнай індаеўрапеістыкі можа быць прыдатным для вызначэння індаеўрапейскіх вытокаў беларускага фальклору і вырашэння праблемы суадносін этнічнага і міжэтнічнага. Вынікам даследавання стала выпрацоўка вельмі важнай для фалькларыстыкі ў цэлым і для параўнальнага вывучэння замоў, у прыватнасці, праблемы: метасхемы жанру – тэкстапараджальны і сюжэтапараджальны патэнцыял пачатковага матыву – тэкст – культурны кантэкст і яго роля ў семантычным напаўненні.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/133908
Registration number: № дзярж. рэгістрацыі 20131618
Appears in Collections:Отчеты 2015

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Отчет 20131618 Денисенко.doc828 kBMicrosoft WordView/Open
Show full item record Google Scholar



PlumX

Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.