У зборніку змешчаны артыкулы, якія былі прадстаўлены ў выглядзе дакладаў і паведамленняў на Чацвёртых Скарынаўскіх чытаннях «Віленскія выданні Францыска Скарыны ў кантэксце эпохі Адраджэння». Чытанні былі прысвечаны 490-годдзю кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім і адбыліся 27 красавіка 2012 г. на філалагічным факультэце БДУ. Матэрыялы, змешчаныя ў зборніку, асвятляюць важныя праблемы сучаснага скарыназнаўства, дадаюць новыя цікавыя штрыхі ў разуменне творчай спадчыны і асветніцкай дзейнасці першадрукара, закранаюць пытанні рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі вобраза Скарыны і яго справы ў творах літаратуры і мастацтва. Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў выдаваліся ў 1998 г. пад назвай «480 год беларускага кнігадрукавання».
Зборнік адрасуецца навукоўцам-гуманітарыям: літаратуразнаўцам, гісторыкам, лінгвістам, мастацтвазнаўцам, а таксама настаўнікам, студэнтам і шырокаму колу чытачоў, зацікаўленых скарынаўскай тэматыкай.
Рэдактар:
кандыдат філалагічных навук І. Э. Багдановіч
Рэцэнзенты:
кандыдат філалагічных навук В. А. Чамярыцкі; кандыдат філалагічных навук Л. Г. Кісялёва
ISBN 985-985-7089-61-1
При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (www.elib.bsu.by) обязательна.