2017. Сучасная медыясфера: практыка трансфармацыі, тэарэтычнае асэнсаванне, інстытуцыянальныя перспектывы : [63] Collection home page
Зборнік утрымлівае вынікі даследаванняў айчынных і замежных тэарэтыкаў і практыкаў журналістыкі па актуальных напрамках развіцця беларускіх і замежных медыясістэм і інфармацыйных рынкаў. Пашыраны эмпірычны матэрыял стаў фундаментам для вывучэння змен у сучаснай медыяпрасторы, якія тычацца розных творчых, сацыяльных і арганізацыйна-эканамічных аспектаў дзейнасці СМІ. Сучасныя навуковыя падыходы дазволілі прааналізаваць тэндэнцыі развіцця як традыцыйных, так і новых медыя, іх моўную і камунікацыйную дзейнасць, традыцыі і наватарства, новыя магчымасці і выклікі, з якімі сёння маюць справу журналістыка і медыябізнес.
Адрасуецца студэнтам, магістрантам, аспірантам і выкладчыкам журналісцкіх спецыяльнасцей, супрацоўнікам СМІ і выдавецтваў.
Рэдакцыйная калегія:
С. В. Дубовік (адказны рэдактар), Т. Д. Арлова, А. У. Баранава, Г. І. Басава, Т. М. Дасаева, Н. А. Зубчонак, В. І. Іўчанкаў, В. М. Самусевіч, І. І. Сачанка, Н. Ц. Фральцова
Рэцэнзенты:
А. Г. Слука, доктар гістарычных навук, прафесар; Т. М. Дасаева, доктар філалагічных навук, прафесар
ISBN 978-985-553-425-0
Пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт Электроннай бібліятэкі БДУ (www.elib.bsu.by) абавязкова.