Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/183579
Title: | Арганізацыйнае праектаванне. № УД-4327/уч. |
Other Titles: | Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 1-26 02 04 Дакументазнаўства (па напрамках) напрамкі спецыяльнасці 1-26 02 04-01 Дакументазнаўства (дакументацыйнае забеспячэнне кіравання) 1-26 02 04-02 Дакументазнаўства (інфармацыйнае забеспячэнне кіравання) |
Authors: | Антановіч, Зінаіда Васільеўна |
Keywords: | ЭБ БГУ::МЕЖОТРАСЛЕВЫЕ ПРОБЛЕМЫ::Организация и управление |
Issue Date: | 10-Jul-2017 |
Publisher: | Исторический факультет, кафедра источниковедения |
Abstract: | Вучэбная дысцыпліна «Арганізацыйнае праектаванне» прызначана для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-26 02 04 Дакументазнаўства (па напрамках). У вучэбным плане для напрамку спецыяльнасці 1-26 02 04-01 Дакументазнаўства (дакументацыйнае забеспячэнне кіравання) дысцыпліна адносіцца да цыклу спецыяльных дысцыплін (кампанент установы вышэйшай адукацыі), а для напрамку спецыяльнасці 1-26 02 04-02 Дакументазнаўства (інфармацыйнае забеспячэнне кіравання) яна ўключана ў лік дысцыплін напрамку спецыяльнасці (дзяржаўны кампанент). Мэтай вучэбнай дысцыпліны з’яўляецца фарміраванне комплексных ведаў і кампетэнцый па даследаванні, праектаванні, укараненні і ўдасканаленні сістэм і падсістэм кіравання дакументамі ў арганізацыях (установах, прадпрыемствах) усіх арганізацыйна-прававых форм і ўласнасці. Задачамі курса з’яўляюцца: сфарміраваць досвед аб сучасных падыходах да дакументавання ўсіх бакоў кіраўніцкай дзейнасці; даць уяўленне аб тэарэтычных і метадычных асновах арганізацыйнага праектавання; выпрацаваць практычныя навыкі збірання, абагульнення і аналізу даных аб кіраўніцкіх сістэмах, абследавання справаводнага абслугоўвання дзейнасці арганізацый (устаноў, прадпрыемстваў) усіх форм уласнасці; навучыць распрацоўваць крытэрыі і выкарыстоўваць метады ацэнкі і ўкаранення арганізацыйнага праекта; выпрацаваць практычныя навыкі планавання, арганізацыйнага праектавання і рацыяналізацыі працы службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання; падрыхтаваць студэнтаў да вядзення тэарэтычных і практычных навуковых даследаванняў у сферы дакуметацыйнага забеспячэння кіравання ў арганізацыях розных арганізацыйна-прававых форм і ўласнасці. Вучэбная дысцыпліна «Арганізацыйнае праектаванне» базуецца на ведах, атрыманых у выніку засваення дысцыплін «Дакументазнаўства», «Інфармацыйнае забеспячэнне кіравання» і «Тэхналогія і арганізацыя дакументацыйнага забеспячэння кіравання», спрыяе падрыхтоўцы кваліфікаванага спецыяліста ў сферы дакументацыйнага забеспячэння кіравання. |
URI: | http://elib.bsu.by/handle/123456789/183579 |
Appears in Collections: | Организационное проектирование Кафедра источниковедения |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
ORG_2017.pdf | 674,48 kB | Adobe PDF | View/Open | |
ORG_2017-izm2019.pdf | 2,65 MB | Adobe PDF | View/Open | |
ORG_2017-izm2019-2020.pdf | 3,08 MB | Adobe PDF | View/Open | |
ORG_2017-izm2021.pdf | 3,76 MB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.