Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/211582
Title: Палілог літаратур: сацыякультурны кантэкст, праблемна-тэматычнае поле, жанрава-стылёвая разнастайнасць : справаздача аб навукова-даследчай рабоце (заключная) / БДУ ; навуковы кіраўнік Г. М. Бутырчык
Authors: Бутырчык, Г. М.
Лявонава, Е. А.
Малюковіч, С. Д.
Сініла, Г. В.
Халіпаў, В. В.
Шахназаран, Н. М.
Данільчык, А.А.
Курылаў, Ю. Г.
Ламека, Н. У.
Гронская, В. Ч.
Паваляева, Н. С.
Барысеева, А. А.
Клімовіч, А. А.
Гінак, А. С.
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Issue Date: 2015
Publisher: Мінск : БДУ
Abstract: Мэтмі праведзеных навуковых даследаванняў было выяўленне ўзроўняў функцыянавання літаратурнага палілогу як у структурна-сінхранічным, так і ў гістарычна-дыяхранічным планах, праз аналіз полідыялагічных формаў вызначэнне эпістэмы і аксіялагічных установак як асобна ўзятых нацыянальных літаратур, так і сусветнай літаратуры ў цэлым. Аб’ектам даследавання з’яўлялася сусветная літаратура ў яе нацыянальных варыянтах (англійская, амерыканская, беларуская, італьянская, нямецкая, польская, руская, французская), тыпалагічных і кантактна-генетычных сувязях, гістарычных перыядах ад біблейскай і класічнай старажытнасці да сучаснасці. У межах тэмы «Палілог літаратур: сацыякультурны кантэкст, праблемна-тэматычнае поле, жанрава-стылёвая разнастайнасць» даследаваны комплекс актуальных літаратуразнаўчых праблем, звязаных з сістэмаўтваральнымі характарыстыкамі сусветнага літаратурнага працэсу. Шматпланавае вывучэнне ўзаемадачынення мастацкіх парадыгм, эстэтычных практык і культурных традыцый, даследаванне разнастайных формаў узаемапрасякнення мастацкіх з’яў (дыфузія, канвергенцыя, інтэграцыя, збліжэнне, асіміляцыя, творчае ўзаемадачыненне, пераклад, рэцэпцыя і інш.) ажыццяўлялася з улікам нацыянальнай спецыфікі асобна ўзятай літаратуры ў шырокім сацыякультурным кантэксце канкрэтных эпох, што дазваляла выяўляць агульнае і адметнае як у дынаміцы развіцця нацыянальных літаратур, так і ў мастацкіх практыках пісьменнікаў – прадстаўнікоў розных культур. Метады даследавання: кампаратыўны, параўнальна-гістарычны, герменеўтычны, структуралісцкі, постструктуралісцкі, рэцэптыўны, гендэрны, семіётыка. Тэарэтыка-метадалагічнай базай даследавання з’явілася збалансаванае спалучэнне традыцый класічнага літаратуразнаўства і найноўшых распрацовак сусветных літаратуразнаўчых школ. Метадалогія даследавання мела сінтэтычны характар і грунтавалася на выкарыстанні распрацовак найбольш уплывовых літаратуразнаўчых школ, інтэграваных у адну кантрэмацыйную парадыгму, арыентаваную на кампаратывісцкі падыход да вывучэння феноменаў сусветнай мастацкай слоўнасці. Практычная скіраванасць, арыентаваная на рэальныя патрэбы вучэбнага працэсу, перадвызначыла прысутнасць элементаў міждысцыплінарных даследаванняў, звязаных з педагогікай, методыкай выкладання літаратуры, псіхалогіяй, філасофіяй, культуралогіяй і іншымі дысцыплінамі. Навуковае асэнсаванне разнастайных полідыялагічных формаў у іх гістарычнай дынаміцы і на сучасным этапе спрыяла выяўленню спецыфікі функцыянавання літаратурнага палілогу ў сістэме тыпалагічных і кантактна-генетычных сувязяў (на ўзроўнях праблемна-тэматычнага поля, наратыўных стратэгій і дыскурсіўных практык, мастацкіх модусаў, жанрава-стылёвай разнастайнасці і г. д.) і дало магчымасць распрацаваць адпаведныя літаратуразнаўчыя парадыгмы, прыдатныя не толькі для вывучэння творчасці замежных пісьменнікаў у шырокім сацыякультурным кантэксце, але і для шматаспектнага разгляду беларускай літаратуры ў сістэме сусветнай культуры як унікальнага ідэйна-эстэтычнага феномена. У выніку даследавання была ўдакладнена перыядызацыя сусветнай літаратуры, выяўлена своеасаблівасць палілогу літаратур на сучасным этапе, асэнсаваны творы пісьменнікаў, раней не даследаваных у нашай краіне, паглыблены ўяўленні пра генезіс і структуру кампанентаў сусветнага літаратурнага працэсу. Вынкі даследавання ўкарэнёныя ў вучэбны працэс (спецкурсы, базавыя курсы). Яны леглі ў аснову створаных на кафедры тыпавых вучэбных праграм і адукацыйных стандартаў Рэспублікі Беларусь.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/211582
Registration number: № дзярж. рэгістрацыі 20113920
Appears in Collections:Отчеты 2015

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
справаздача Бутырчык 20113920.doc251,5 kBMicrosoft WordView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.