Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/211642
Title: Тэорыя літаратуры, літаратурныя сувязі: распрацоўка метадалагічных прынцыпаў цэласнага аналізу : справаздача па навукова-даследчай працы (заключная) / БДУ ; навуковы кіраўнік В. П. Рагойша
Authors: Рагойша, В. П.
Андрэеў, А. М.
Кабржыцкая, Т. В.
Кенька, М. П.
Лук’янава, Т. В.
Шамякіна, С. В.
Лынша, В. І.
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Issue Date: 2015
Publisher: Мінск : БДУ
Abstract: Аб’ектам даследавання з’яўляюцца прынцыпы цэласнага аналізу, якія ўваходзяць у сферу зацікаўлення кампаратывістыкі, тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі. Мэта праведзенай НДР – павышэнне ўзроўню тэарэтыка-літаратурных ведаў школьнікаў і студэнтаў на падставе распрацаванай методыкі цэласнага аналізу, што знайшло ўвасабленне ў новых, удасканаленых вучэбных праграмах і вучэбных дапаможніках, якія адпавядаюць сённяшнім патрабаванням навукі пра літаратуру і пастановам кіруючых органаў Рэспублікі Беларусь. Метадалагічнай асновай даследавання з’яўляецца канцэпцыя цэласнага аналізу, што грунтуецца на параўнальна-гістарычным, структурна-тыпалагічным, гісторыка-функцыянальным метадах і прынцыпе сучаснай кампаратывістыкі. Вынік НДР – устаноўлены і грунтоўна распрацаваны прынцып цэласнага аналізу літаратурных з’яў і фактаў. Гэты прынцып, апрача іншых публікацый, знайшоў увасабленне ў спецыяльным даследаванні прафесара А. М. Андрэева. "Лекции по теории литературы. Целостный анализ литературного произведения”. Учебное пособие. / А. Н. Андреев; Белорусский государственный университет. – Минск, 2012. –144 с. З пункту гледжання цэласнага ўспрымання літаратурных з’яў у іх узаемаадносінах з самімі аўтарамі, сацыяльным і нацыянальным асяроддзем, гістарычным часам, быў даследаваны шэраг недастаткова вывучаных праблем эстэтыкі і паэтыкі літаратуры (роды, віды і жанры літаратуры, віды і тыпы літаратурных узаемасувязей, тэорыя і практыка мастацкага перакладу, дапаможныя галіны літаратуразнаўства), якія прадугледжаны для вывучэння ў сярэдняй і вышэйшай школе Беларусі. Навуковыя напрацоўкі ўвасобіліся ў выдадзеных з грыфамі Міністэрства адукацыі РБ і ВМА РБ новых вучэбных праграмах па беларускай літаратуры для сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў Беларусі, па ўводзінах у літаратуразнаўства і ўкраінскай літаратуры, асновах літаратурна-мастацкай творчасці для класічных універсітэтаў рэспублікі. На сучасным навукова-тэарэтычным і метадычным узроўні створаны вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры для 9 класа школ з беларускай і рускай мовамі навучання. Упершыню ў Беларусі пабачылі свет “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (ч. 1 – 2011 г., ч. 2 – 2012 г.), зацверджаныя Мінадукацыі РБ у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў класічных ВНУ па філалагічных спецыяльнасцях, а таксама вучэбны дапаможнік “Тэксталогія і яе дапаможныя навукі” (2015) для студэнтаў-філолагаў ВНУ Беларусі (зацверджаны ВМА РБ). Усе названыя работы выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе не толькі на філфаку БДУ, але ў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Беларусі. Па тэме даследавання апублікавана 115 навуковых і навукова-метадычных работ.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/211642
Registration number: Нумар дзяржрэгістрацыі 20114372
Appears in Collections:Отчеты 2015

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
справаздача Рагойша 20114372.doc233,5 kBMicrosoft WordView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.