Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/240798
Title: | Дынастычныя і палітычныя эліты ў Беларусі. № УД-7723/вуч. |
Other Titles: | Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-21 80 15 Гісторыя Прафілізацыя: айчынная гісторыя |
Authors: | Падалінскі, Уладзімір Аляксеевіч Любы, Андрэй Уладзіміравіч |
Keywords: | ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические науки |
Issue Date: | 14-Dec-2019 |
Publisher: | Исторический факультет, Кафедра истории Беларуси древнего времени и средних веков |
Abstract: | Працэс станаўлення дзяржаўнасці абумовіў фарміраванне ў грамадстве адносна невялікай групы асоб, якія мелі высокі сацыяльны статус, аўтарытэт і так ці інакш бралі ўдзел у вызначэнні дзяржаўнай палітыкі, разам з манархам непасрэдна ўплывалі на прыняцце важнейшых рашэнняў. Менавіта такую групу асоб і прынята называць элітай. Паўставалі і развіваліся дынастыі, якія аказвалі вызначальны ўплыў на эканамічную і культурную складаючую грамадства. Варта таксама памятаць, што дзяржавы Сярэднявечча і Новага часу складаліся з розных гістарычных рэгіёнаў, якія мелі асаблівасці сацыяльна-палітычнага жыцця і ўласную эліту. Такія рэгіянальныя і лакальныя эліты валодалі рэальнай уладай і аўтарытэтам у сваіх мясцовасцях, актыўна ўдзельнічалі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці, уплывалі на прыняцце рашэнняў на мясцовым і дзяржаўным узроўнях. Акрамя таго, лакальныя эліты выконвалі важную функцыю трансляцыі патрэб і інтарэсаў мясцовага насельніцтва да вышэйшых кіроўных колаў дзяржавы. Назапашаны сусветнай гістарычнай навукай вопыт у распрацоўцы гісторыі дынастый і тэорыі эліт, пашырэнне базы крыніц дае магчымасць прымяняць сучасныя тэарэтычныя напрацоўкі для вывучэння аналагічных працэсаў у гісторыі Усходняй Еўропы Паглыбленае даследаванне эліт дае магчымасць вывучаць працэсы прыняцця рашэнняў на розных узроўнях, эвалюцыю палітычнай сістэмы дзяржавы, адметнасці сацыяльнага, этнічнага і канфесійнага складу насельніцтва, а значыць усебакова пазнаваць айчынную гісторыю. Такім чынам, выкладанне на другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі вучэбнай дысцыпліны «Дынастычныя і палітычныя эліты ў Беларусі» будзе садзейнічаць пашырэнню ведаў па гісторыі Беларусі будучых выпускнікоў магістратуры спецыяльнасці «Гісторыя», а таксама садзейнічаць іх далейшаму прафесійнаму росту. |
URI: | http://elib.bsu.by/handle/123456789/240798 |
Appears in Collections: | Кафедра истории Беларуси древнего времени и средних веков |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
УД-7723.pdf | 556,3 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.