Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/249129
Title: Эвалюцыя парламенцкай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў XIV - XVIII стст. № УД-8639/уч.
Other Titles: Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-21 03 01-01 Гісторыя (па напрамках). Напрамак 1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)
Authors: Падалінскі, Уладзімір Аляксеевіч
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Гісторыя. Гістарычныя навукі
Issue Date: 30-Jun-2020
Publisher: Исторический факультет, Кафедра истории Беларуси древнего времени и средних веков
Abstract: Вывучэнне традыцый парламентарызму Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай надзвычай важнае для ўсебаковага адлюстравання сацыяльна-палітычнага жыцця на беларускіх землях у XIV–XVIII стст. Без аналізу гэтай праблематыкі немагчыма дэталёва даследаваць дзяржаўны лад і палітычную сістэму ВКЛ. Разгляд тых пытанняў, якія ўздымаліся на розных узроўнях парламенцкай сістэмы дазваляе выявіць дадатковы матэрыял для даследавання гісторыі цэнтральных інстытутаў улады, агульнадзяржаўнай і лакальнай палітычнай эліты, сацыяльна-эканамічных і этна-культурных працэсаў, канфесійных дачыненняў. Тэма спецкурса набывае актуальнасць ва ўмовах неабходнасці выкарыстання гістарычнага вопыту ў сучасным дзяржаўным будаўніцтве. Такім чынам, дысцыпліна «Эвалюцыя парламенцкай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў XIV–XVIII стст.» займае важнае месца ў прафесійнай падрыхтоўцы студэнтаў кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў. Мэтай вучэбнай дысцыпліны з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў кампетэнцый і ведаў па гісторыі дзяржаўнага ладу і парламенцкай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага з XIV па XVIII ст. Для дасягнення дадзенай мэты вырашаюцца наступныя задачы:  ахарактарызаваць віды крыніц і накірункі гістарыяграфіі па вывучаемай праблематыцы;  разгледзець зараджэнне протапарламентарных структур на землях Беларусі і Літвы, іх станаўленне і далейшае развіццё;  прааналізаваць месца прадстаўнічых органаў у структуры ўладных інстытутаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай на працягу ўсяго вывучаемага перыяду;  вывучыць структуру органаў саслоўнага прадстаўніцтва ВКЛ на ўсіх узроўнях;  выявіць асаблівасці функцыянавання вальнага сойма Вялікага Княства Літоўскага, яго складу і кампетэнцыі;  вызначыць месца і ролю ВКЛ у працэсах развіцця і дзейнасці вальнага сойма Рэчы Паспалітай, а таксама даць характарыстыку персанальнага складу прадстаўніцтва ВКЛ на супольных соймах;  паказаць агульныя і адметныя рысы ў развіцці парламенцкіх сістэм ВКЛ, пазней Рэчы Паспалітай, і іншых краін Еўропы. Месца вучэбнай дысцыпліны «Эвалюцыя парламенцкай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў XIV–XVIII стст.» у сістэме падрыхтоўкі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй. У час вывучэння дысцыпліны разглядаюцца генезіс і функцыянаванне прадстаўнічых інстытутаў улады ВКЛ, што дазваляе выявіць важнейшыя рысы сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і духоўна-культурнага развіцця беларускага народа ў перыяд ад XIV да XVIII ст.
URI: https://elib.bsu.by/handle/123456789/249129
Appears in Collections:Кафедра истории Беларуси древнего времени и средних веков

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Эвалюцыя парламенцкай сістэмы.pdf1,2 MBAdobe PDFView/Open


PlumX

Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.