Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/272894
Title: | Структура і функцыі беларускай мовы ў XX ст.: сінхронны і дыяхронны аспекты. ДПНД “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства” : справаздача аб навукова-даследчай рабоце (заключная) / БДУ ; навуковы кіраўнік М. Р. Прыгодзіч |
Authors: | Прыгодзіч, М. Р. Гапоненка, І. А. |
Keywords: | ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Мовазнаўства ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Гісторыя. Гістарычныя навукі ЭБ БГУ::МІЖГАЛІНОВЫЯ ПРАБЛЕМЫ::Статыстыка ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Дзяржава і права. Юрыдычныя навукі ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Народная адукацыя. Педагогіка ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Эканоміка і эканамічныя навукі |
Issue Date: | 2020 |
Publisher: | Мінск : БДУ |
Abstract: | Аб’ектамі праведзенага даследавання з’яўляюцца змены ў розных структурных узроўнях беларускай мовы на працягу гісторыі яе развіцця. Мэта работы – даследаванне асаблівасцей функцыянавання беларускай мовы на працягу XX – пачатку XXI стст., вызначэнне вядучых тэндэнцый, што дамінуюць пры кадыфікацыі лексічнага багацця беларускай літаратурнай мовы апошніх дзесяцігоддзяў. Асноўнымі метадамі даследавання з’яўляюцца апісальны і гісторыка-параўнальны, выкарыстоўваюцца прыёмы статыстычнага падліку і кампанентнага аналізу. У выніку былі прааналізаваны праблемы кадыфікацыі лексічнага саставу сучасай беларускай літаратурнай мовы з пункту гледжання яе нарматыўнасці на ўзроўні графікі і арфаграфіі, словаўтварэння і граматыкі, вызначаны месца і роля іншамоўных запазычанняў у складзе слоўніка беларускай мовы, а таксама здольнасці сучаснай беларускай літаратурнай мовы адаптаваць запазычанні паводле сваіх унутраных і знешніх законаў, умовы і шляхі сінанімізацыі гэтых слоў на ўласным матэрыяле, прасочаны змены ў беларускай мове, што адбываліся на працягу ХХ – пачатку XXI стст., ахарактарызаваны заканадаўча-прававы стыль, даследаваны працэсы інавацыйнага словаўтварэння, вызначаны прыярытэтныя напрамкі далейшага развіцця беларускай мовы ва ўмовах сусветнай глабалізацыі. Асноўныя палажэнні работы адлюстраваны ў 198 навуковых і навукова-метадычных публікацыях, у тым ліку 6 асобных выданнях. Па праблематыцы навуковай тэмы былі праведзены IX Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мова–літаратура–культура”, навуковыя чытанні, прысвечаныя прафесарам Л. А. Антанюк і Л. І. Бураку, ксяндзу каноніку У. М. Завальнюку. Вывады і назіранні навуковага даследавання знайшлі выкарыстанне пры стварэнні манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў з грыфам ВМА і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, сталі асновай для распрацоўкі новых вучэбных праграм па актуальных праблемах беларускага і славянскага мовазнаўства, былі выкарыстаны пры распрацоўцы новых падручнікаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных школ і спецыялізаваных устаноў гуманітарнага профілю. |
URI: | https://elib.bsu.by/handle/123456789/272894 |
Registration number: | Рэг № НДР 20162480 |
Licence: | info:eu-repo/semantics/closedAccess |
Appears in Collections: | Отчеты 2020 |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
Справаздача 20162480 Прыгодзіч.doc | 316,5 kB | Microsoft Word | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.