Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/278994
Title: Гісторыя Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў. № УД-10596 / вуч.
Other Titles: Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-21 03 01 Гісторыя (па напрамках). Напрамак 1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная).
Authors: Падалінскі, Уладзімір Аляксеевіч
Казакоў, Юрый Леанідавіч
Дзянісава, Алена Рыгораўна
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ
Issue Date: 30-Jun-2021
Publisher: Исторический факультет, Кафедра истории Беларуси древнего времени и средних веков
Abstract: У ходзе вывучэння дысцыпліны студэнты на аснове фактаў, працэсаў і з’яў, якія адбываліся ў беларускім грамадстве ад старажытнасці да канца XVI ст., змогуць выпрацаваць аб’ектыўны і сістэмны падыход у вывучэнні айчыннай гісторыі. Яны сфарміруюць асабістае ўяўленне аб сутнасці гісторыі як навукі і вучэбнай дысцыпліны, адметнасцях і значэнні першабытнай эпохі на тэрыторыі Беларусі, асаблівасцях дзяржаваўтваральных працэсаў на нашых землях у IX–першай палове XIII ст., утварэнні і развіцці Вялікага Княства Літоўскага, ролі беларускіх зямель у гэтых падзеях. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны Мэта вучэбнай дысцыпліны – набыццё студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з’явах, падзеях і імёнах айчыннай гісторыі ад старажытнасці да канца XVI ст., а таксама фарміраванне творчай асобы, з навукова-гуманістычным светапоглядам. Задачы вучэбнай дысцыпліны: 1. навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў, з’яў і падзей; 2. прааналізаваць працэсы гістарычнага развіцця беларускіх зямель ад старажытнасці да канца XVI ст.; 3. прывіць студэнтам навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абумовілі змест, характар і асаблівасці агульнадзяржаўнага і рэгіянальнага развіцця; 4. вызначыць агульнасць і адметнасць гістарычных працэсаў на беларскіх землях у старажытнасці і Сярэднявеччы; 5. сфарміраваць крытычны падыход да аналізу мінулага. Месца вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў» у сістэме падрыхтоўкі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй. У час вывучэння дысцыпліны разглядаюцца з’явы, факты і працэсы, якія адлюстроўваюць важнейшыя рысы сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага, духоўнага і этна-культурнага развіцця беларускага народа ў перыяд ад старажытнасці да Сярэднявечча. Вучэбная дысцыпліна «Гісторыя Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў» адносіцца да модуля “Айчынная гісторыя” дзяржаўнага кампанента. Сувязі з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі, у тым ліку з вучэбнымі дысцыплінамі кампанента ўстановы вышэйшай адукацыі, з дысцыплінамі спецыялізацыі і інш. Вучэбная дысцыпліна выкладаецца ў цеснай сувязі з такімі вучэбнымі дысцыплінамі, як «Археалогія» і «Гісторыя Расіі і Украіны», якія вывучаюцца студэнтамі першага курса гістарычнага факультэта.
URI: https://elib.bsu.by/handle/123456789/278994
Licence: info:eu-repo/semantics/restrictedAccess
Appears in Collections:Кафедра истории Беларуси древнего времени и средних веков

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
праграма ГБ 1 курс.pdf2,01 MBAdobe PDFView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.