Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/57779
Title: | Мова сродкаў масавай камунікацыі №УД-S-158 /р. |
Other Titles: | Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-23 01 10 “Літаратурная работа (па напрамках)” |
Authors: | Горбач, Вольга Аляксандраўна Берднік, Сяргей Канстанцінавіч Лук'янюк, Юлія Мікалаеўна |
Keywords: | ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Массовая коммуникация. Журналистика. Средства массовой информации |
Issue Date: | 18-Sep-2013 |
Abstract: | Падрыхтоўка літаратурных рэдактараў з універсітэцкай адукацыяй прадугледжвае фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці носьбіта мовы арыентаванай на літаратурную апрацоўку тэкстаў, вытворчасць іх у адпаведнасці з камунікатыўнай зададзенасцю і жанравай спецыфікай Валоданне мовай разглядаецца як важны складнік рэдактарскай і журналісцкай дзейнасці, базай для лінгвістычнай арганізацыі літаратурнага твора, што непасрэдным чынам звязана з развіццём і ўдасканаленнем прафесійнага майстэрства. У працэсе вывучэння мовы СМК даюцца першапачатковыя звесткі пра лінгвістыку тэксту, на базе ўласных студэнцкіх публікацый і радыё-, тэлевыступленняў праводзяцца экстраарфаграфічныя (арфаэпічныя) і лексіка-граматычныя каментарыі пабудовы тэксту, вядзецца мэтанакіраваная падрыхтоўка да ўспрымання курса стылістыкі, закладваецца навукова-практычная база да тэорыі, методыкі і практыкі рэдагавання, усвядомленага вывучэння медыярыторыкі. У сітуацыі беларуска-рускага білінгвізму тэарэтычны і практычны матэрыял падаецца ў кан- і дывергентным суаднясенні з сучаснай рускай мовай. Мэтай курса “Мова СМК” з’яўляецца прафесійна арыентаванае ўдасканаленне ўменняў і навыкаў валодання пісьмовай і вуснай формамі беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне высокай культуры маўлення, засваенне тэарэтычнай базы, неабходнай для самастойнай вытворчасці разнажанравых тэкстаў і іх рэдагавання. |
URI: | http://elib.bsu.by/handle/123456789/57779 |
Appears in Collections: | Архив (журналистика) |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
МОВА СМК.pdf | 56,5 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.